“Завітаем у парк восенню”

11.09.2024

 

Маршрут выхаднога дня:

“Завітаем у парк восенню”

Рэкамендуемы ўзрост  дзяцей: рознаўзроставы

Мэта: павышэнне якасці сацыяльна- педагагічнай састаўляючай сямейнага выхавання, псіхолага – педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у пытаннях арганізацыі сумеснага адпачынку з дзецьмі.

Задачы:

  • фарміраваць у бацькоў цікавасць да ўзаемадзеяння сям’ і і дзіцячага сада ў выхадныя дні;
  • павысіць культуру міжасобасных адносін паміж дзецьмі і бацькамі;
  • пашырыць уяўленні аб разнастайнасці расліннага міру, пазнаёміць з прыродным згуртаваннем гаёк;
  • выхоўваць пачуццё прыгажосці і беражлівых адносін да прыроды.

Тып прагулкі: пешаходная

Маршрут прагулкі: дом – парк каля Дняпра – дом.

Апісанне маршрута:

-Вось і прыйшлі мы з ваміў парк. Як тут прыгожа! Як добра і лёгкадыхаецца! А як шмат тут дрэў!

Разгляданне дрэў

М.В.Лучыч

Бяроза

Бярозу любяць многія людзі. Яна прыгожая, стройная. Яе называюць бярозкай  беластвольнай, прыгажуняй.

Знізу ствол у дрэва цямнейшы, далей уверх па белай кары ўсыпаны цёмнымі пятнамі.

Лісцікі трохвугольнай формы з зазубрынкамі на канцах. У пачатку вясны на бярозе бачны завушніцы з семянамі, якія спеюць у канцы вясны і ападаюць летам.

Рабіна

Вельмі вясёлае дрэва з прыгожымі перыстымі лісцікамі. Цвіце рабіна жаўтаватымі кветкамі, якія сабраны ў гроздзі. Восенню абсыпана яркімі чырвонымі ягадамі, але яны нясмачныя, толькі позняй восенню пасля замаразкаў становяцца салодкімі. З ягад вараць варэнне. Ягады рабіны любяць глухары, рабчыкі. З драўніны робяць мэблю.

Елка.

Хвоя звычайна расце ў вільготным месцы. Яна любіць зацямненне, таму яе галінкі жывуць доўга. Нават каля самай зямлі старыя галіны пакрыты хвояй. Кара не вельмі тоўстая. Калі яе параніць, выцякае смала і закупорвае рану, таму шкодныя бактэрыі не пападаюць унутр і не разрушаюць дрэва. Але ў хвоі слабыя корні: яны развіваюцца ў самай паверхнасці глебы. Моцны вецер можа вывернуць хвою з зямлі з карнямі. Летам на дрэве можна ўбачыць прыгожыя чырвонаваценькія шышкі.

З драўніны робяць газетную паперу, кардон.

Загадванне загадак.

1.Яно для ўсіх нас – добры друг,

Хоць дзіваком завецца.

Што надзяе вясной кажух,

А ў восень раздзяецца.                       (Дрэва)

2.І ў сто гадоў я малады,

Маё насенне – жалуды.                      (Дуб)

3.Адна ў лесе

З белаю карою

Багатая сокам вясенняю парою.         (Бяроза)

-Закрыйце дзеці вочы і прыслухайцеся, якія гукі вы пачуеце (шум ліствы, скрып старых дрэў і г.д.). Прыляцеў да нашых дрэў вецер і закружыўся лістапад (дзеці кружацца, шалясцяць лістамі)

Фізкультхвілінка «Лісточкі»

Мы вясёлыя лісточкі!                                       Дзеці махаюць рукамі

На галінках сядзелі.

Падзьмуў вецер – паляцелі.                                бег урассыпную

Ляцелі мы, ляцелі,

На зямлю ціха селі.                                              прысяд                              

Прабег вецер зноў,

Узняў шмат лістоў,                                              бег урассыпную

Закружыліся, паляцелі.        

-Якую з’яву называюць лістападам? Чаму лісты з дрэў і кустоў восенню ападаюць? (Дрэвы і кусты гэтак сахраняюць харчовыя сродкі на зіму, менш расходуюць энергіі ў зімовыя месяцы; так дрэвы і кусты рыхтуюцца да маразоў, каб не замерзнуць)

-Ці ўсе дрэвы мяняюць свой убор? (Елка, сасна застаюцца зялёнымі. Хвойныя іголачкі на галінках гэтых дрэў не баяцца маразоў, а гнуткія галіны могуць вытрымаць снежныя шапкі).

-А зараз яшчэ трошачкі пагуляем

Гульня  “Разведчыкі”

Мэта: фарміравацьуменнеарыентавацца ў прасторы.

(Усе дзеціразведчыкі. Яны садзяцца ў самалеты і лятаюць па гайку, глядзяцьвакол і запамінаюць. Калізазвоніцьзваночак(ці бубен), яныпрылятаюць назад. Называюцьдрэвы, якіяяныбачылі ў час “палёта”).

Гульня “Знайдзідрэва

Мэта: развівацьуменнеадрознівацьлістыдрэў і называцьдрэва па яголісту, бачыцьхарактэрныяпрыкметы, называцьіх.

       (Дарослы ў руках трымаелісток з дрэва. Дзеці знаходзяць такі ж лісцік на зямлі і бягуць да дрэва з якога гэты ліст. Называюць дрэва.)

Хвілінка рэалаксацыі

-Дзеці, паглядзіце яшчэ вакол разок. Як прыгожа! У якія колеры залатая восень упрыгожыла дрэвы? (чырвоны, жоўты, аранжавы, карычневы)

Осень на опушке краски разводила,

По листве тихонько кистью проводила:

Пожелтел орешек и зарделись клёны,

В пурпуре осеннем только дуб зелёный.

Утешает осень: «Не жалейте лето!

Посмотрите – роща золотом одета!»

                                                      З.Федоровская

Дзеці збіраюць прыгожыя лісточкі, утвараюць з іх букеты.

 Дома праводзіцца сумесная творчая дзейнасць дзяцей і дарослых на тэму: «Дрэвы ў гаёчку».

 

 

поделиться в: